агрэ́ст

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. агрэ́ст
Р. агрэ́сту
Д. агрэ́сту
В. агрэ́ст
Т. агрэ́стам
М. агрэ́сце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

агрэ́ст, -у, М -сце, м.

Калючая садовая кустовая расліна з кісла-салодкімі буйнымі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. агрэ́ставы, -ая, -ае.

Агрэставае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агрэ́ст, -ту м. крыжо́вник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агрэ́ст, ‑у, М ‑сце, м., зб.

1. Кустовая садова-ягадная расліна сямейства агрэставых. Ад шашы дом аддзяляўся садам з чатырох яблынь і кустамі агрэсту і парэчак. Маўр.

2. Кісла-салодкія ягады гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Агрэ́ст, ст.-бел. агрестъ (1722) (Булыка, Запазыч.) з польск. agrest (Рыхардт, Poln., 29; Кюнэ, Poln., 39), якое з італ. agresto (Брандт, РФВ, 18, 19; Брукнер, PF, 7, 172; Фасмер, 1, 61; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крыжо́вник агрэ́ст, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Агры́снік ’кустарнік, агрэст’ ад агрэст (гл.); агрыснік < агрэснік < агрэст‑нік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шта́мбавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае прамы доўгі ствол, сцябло без бакавых адгалінаванняў. Штамбавая ружа. Штамбавы агрэст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абцерабі́ць, -цераблю́, -цярэ́біш, -цярэ́біць; -цярэ́блены; зак., што.

1. Ачысціць ад галля, бацвіння, лісця і пад.

А. дрэва.

А. буракі і моркву.

2. Аб’есці (разм.).

А. агрэст.

Шпакі абцерабілі вішні.

|| незак. абцярэ́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераспе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаўшы вельмі спелым, пачаць псавацца.

Агрэст пераспеў.

2. перан. Выйсці з узросту, уласцівага якому-н. становішчу; пастарэць (разм., іран.).

Нявеста пераспела.

|| незак. пераспява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)