аграма́дны, -ая, -ае.

Вельмі вялікі.

А. дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аграма́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аграма́дны аграма́дная аграма́днае аграма́дныя
Р. аграма́днага аграма́днай
аграма́днае
аграма́днага аграма́дных
Д. аграма́днаму аграма́днай аграма́днаму аграма́дным
В. аграма́дны (неадуш.)
аграма́днага (адуш.)
аграма́дную аграма́днае аграма́дныя (неадуш.)
аграма́дных (адуш.)
Т. аграма́дным аграма́днай
аграма́днаю
аграма́дным аграма́днымі
М. аграма́дным аграма́днай аграма́дным аграма́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аграма́дны разг. грома́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аграма́дны, ‑ая, ‑ае.

Незвычайна вялікі. Над будынкам вакзала калыхаўся аграмадны чырвоны сцяг. Лынькоў. Туман насунуўся разам з адлігай з захаду і за тыдзень з’еў аграмадныя гурбы снегу. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́рак, ‑рка, м.

Разм. Задняя частка шыі ў жывёлы і чалавека. Аграмадны, мускулісты, з высокім гарбатым каркам,.. [зубр] стаяў нібы абліты з бронзы. Краўчанка.

•••

Браць (узяць) за карак гл. браць.

Гнаць у карак гл. гнаць.

Гнуць карак гл. гнуць.

Даць па карку гл. даць.

Мець галаву (на карку) гл. мець.

Сесці на карак каму гл. сесці.

Стаяць над каркам гл. стаяць.

Сядзець на карку у каго гл. сядзець.

кара́к,

гл. каракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́рань, ‑і, ж.

1. Белыя рыхлыя крышталікі, формай падобныя на сняжынкі, якія нарастаюць пры значным марозе і тумане на галінах дрэў, дроце і пад. Ляжыць зямля ў адзенні белым, І дрэвы ў шэрані стаяць. Колас. За акном — пабеленае шэранню голле яблыняў. Рылько. У шэрані былі гарадскія скверы, тэлеграфныя слупы, правады. Бялевіч. // Тонкі слой крышталяў лёду, якія ўтвараюцца на паверхні зямлі і прадметах на ёй пры рэзкім пахаладанні. У тыя дні, пасля ласкавага веснавога сонца, раптам пекануў мароз і ўкрыў шэранню траву, што пачала была весела зелянецца на грудах. Лецка. Зямля пакрылася шэранню, пасівела і чакала, калі сонца паднімецца вышэй і кіне промні на палі, лугі, дарогі. Федасеенка. // Ападкі ў выглядзе снегу. Уперадзе была ўсё тая ж снежная шэрань; не сціхаў вецер. Кандрусевіч. Калі ўжо сталі падкошвацца ногі і хлопец спалохаўся, што ўпадзе, побач з снегавой мітуслівай шэрані выплыў нейкі чорны скальны абломак. Быкаў. // Туман з халодным дробным, у выглядзе пылу, дажджом; імжа. У мокрай шэрані ледзь-ледзь вырысоўваліся будынкі Старыцы. Хадкевіч. [Сцяпан] убачыў сцірту, асеўшую, але яшчэ ладную і падобную на аграмадны хлебны бохан, бярозы ў жоўтым восеньскім убранні, якое скрозь шэрань дажджу выдавала рудаватым. Савіцкі. // Смуга выпарэнняў у халодную сырую пагоду. У маразы.. [неба] часцей цямнее, лілавее, пакрываецца шэранню. Карпаў. Над балотамі мяккай нерухомай шэранню рассцілаўся туман. Пестрак.

2. перан. Сівізна. Змізарнеў [Гаруноў], твар выцягнуўся, на скронях прабілася шэрань. Дуброўскі.

3. Змрок, цемра. Пасярод двара, насупраць студні, над якой у перадранішняй шэрані чарнее высокі журавель, стаяць калёсы. Навуменка. Пад сховаю начной шэрані брыгада хутка набліжалася да фронту. Мележ. Жаўтавата-белы сноп святла ад фары разразаў лёгкую шэрань ліпеньскай ночы, выхопліваў з яе прысады. Асіпенка.

4. Шэрая афарбоўка чаго‑н.; шэрасць. Сонца не відно, недзе заблыталася ў аднастайнай шэрані хмар. Гамолка. Вунь сярод саламянай шэрані стрэх вылучаецца бляха школы. Сабаленка. / у перан. ужыв. Толькі на ростані ўявілася яму [Ігнасю] цалкам уся шэрань будзёншчыны, з усімі сваімі цяжкасцямі і горам. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вялікі, вялізны, велічэзны, вялізазны, немалы, буйны, агромністы, аграмадны, значны, добры, гіганцкі, грандыёзны / па прасторы: неабсяжны, неабдымны, неабнімны, бязмежны, бясконцы, нямераны, бяскрайні, прасторны, разлеглы / па колькасці: невычарпальны, невычэрпны, неабмежаваны, бязмерны, нязмерны, невымерны, незлічоны, нялічаны; здаровы, здаравенны, ёмкі, ладны, прыстойны, салідны (разм.); волатны, волатаўскі, тытанічны (выс.); шырокі, раскошны, круглы, астранамічны (перан.) □ у квадраце, у кубе, як скінуць вокам, не акінуць вокам, не ахапіць вокам, без канца і краю, без канца-краю

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)