аграма́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

Абагуліць, ператварыць прыватнае, індывідуальнае ў калектыўна-грамадскае.

А. зямлю.

А. жывёлу.

|| незак. аграма́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аграма́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аграмадзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аграмаджу́ аграма́дзім
2-я ас. аграма́дзіш аграма́дзіце
3-я ас. аграма́дзіць аграма́дзяць
Прошлы час
м. аграмадзі́ў аграмадзі́лі
ж. аграмадзі́ла
н. аграмадзі́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час аграмадзі́ўшы

Іншыя варыянты: аграма́дзіць.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аграма́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аграма́джу аграма́дзім
2-я ас. аграма́дзіш аграма́дзіце
3-я ас. аграма́дзіць аграма́дзяць
Прошлы час
м. аграма́дзіў аграма́дзілі
ж. аграма́дзіла
н. аграма́дзіла
Дзеепрыслоўе
прош. час аграма́дзіўшы

Іншыя варыянты: аграмадзі́ць.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аграма́дзіць сов. обобществи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аграма́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Ператварыць індывідуальнае, прыватнае (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб’екты і пад.) у калектыўна-грамадскае; абагуліць. Аграмадзіць зямлю, жывёлу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аграма́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Кніжн. Незак. да аграмадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аграма́джванне, ‑я, н.

Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграмаджваць — аграмадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обобществи́ть сов. аграма́дзіць; абагу́ліць, мног. паабагу́льваць; см. обобществля́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аграма́джанне, ‑я, н.

Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграмадзіць і стан паводле знач. дзеясл. аграмаджвацца — аграмадзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аграма́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Кніжн. Дзеепрым. зал. пр. ад аграмадзіць.

2. у знач. прым. У якім індывідуальныя, прыватныя сродкі вытворчасці ператвораны ў калектыўна-грамадскія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)