Аго́н ’хвост’, ст.-бел. окгон (канец XVI ст.) (Булыка, Запазыч.), ст.-польск. ogon ’тс’. Параўн. ст.-бел. оганка ’веер’, ст.-польск. oganka (Булыка, Запазыч.). Унутраная структура слова агон (< о‑gоnъ да ženǫ, gъnati). Гл. абганяцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абганя́цца ’адмахвацца ад насякомых’, параўн. агон ’хвост’ да гнаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аганя́цца, аганяць хвастом ’адмахвацца (ад авадней, сляпнёў і інш.)’ (КЭС). Гл. агон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)