агля́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

1. гл. аглядвацца, аглянуцца.

2. Асцярога ў дзеяннях, увага.

Бегчы без аглядкі (разм.) — вельмі хутка.

Дзейнічаць з аглядкай — улічваць абставіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агля́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. агля́дка агля́дкі
Р. агля́дкі агля́дак
Д. агля́дцы агля́дкам
В. агля́дку агля́дкі
Т. агля́дкай
агля́дкаю
агля́дкамі
М. агля́дцы агля́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

агля́дка ж.

1. огля́дка;

2. осторо́жность;

бе́гчы без ~кі — бежа́ть без огля́дки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агля́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. аглядацца — агледзецца (у 1–2 знач.), аглянуцца (у 1–2 знач.).

2. Асцярожныя, баязлівыя адносіны ў дзеяннях; асцярога. [Вера:] — У гэтых словах — уся наша Таня, з яе аглядкамі на заўтра. Машара.

•••

Без аглядкі (бегчы, імчацца, дзейнічаць і пад.) — а) бегчы вельмі хутка, з усіх сіл, не аглядваючыся. Алесь без вопраткі і босы Бяжыць у снег, праставалосы, За хлеў ён чэша без аглядкі: — А во яны! а во «начаткі»! Колас; б) рабіць што‑н. рашуча, не вагаючыся; в) рабіць што‑н. бесклапотна, не звяртаючы ўвагі ні на што.

З аглядкай — асцярожна, прадбачліва; прыглядаючыся да другіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. аглянуцца.

2. перан., на каго-што і без дап. Дзейнічаць асцярожна, з апаскай, звяраючы свае ўчынкі з учынкамі каго-н.; азірацца (разм.).

А. на старэйшых.

|| наз. агля́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агляну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Паглядзець, павярнуўшы галаву назад; азірнуцца.

Хлопец ні разу не аглянуўся.

2. Паглядзець вакол сябе.

А. навокал.

А. на мінулыя вякі (перан.).

|| незак. агля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца і агляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. агля́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

огля́дка разг. агля́дка, -кі ж.;

без огля́дки без агля́дкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)