аглуша́льна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
аглуша́льна - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аглуша́льна нареч. оглуши́тельно; см. аглуша́льны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аглуша́льнаа́дасны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аглуша́льнаа́дасны аглуша́льнаа́дасная аглуша́льнаа́даснае аглуша́льнаа́дасныя
Р. аглуша́льнаа́даснага аглуша́льнаа́даснай
аглуша́льнаа́даснае
аглуша́льнаа́даснага аглуша́льнаа́дасных
Д. аглуша́льнаа́даснаму аглуша́льнаа́даснай аглуша́льнаа́даснаму аглуша́льнаа́дасным
В. аглуша́льнаа́дасны (неадуш.)
аглуша́льнаа́даснага (адуш.)
аглуша́льнаа́дасную аглуша́льнаа́даснае аглуша́льнаа́дасныя (неадуш.)
аглуша́льнаа́дасных (адуш.)
Т. аглуша́льнаа́дасным аглуша́льнаа́даснай
аглуша́льнаа́даснаю
аглуша́льнаа́дасным аглуша́льнаа́даснымі
М. аглуша́льнаа́дасным аглуша́льнаа́даснай аглуша́льнаа́дасным аглуша́льнаа́дасных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

оглуши́тельно нареч. аглуша́льна; мо́цна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грукаце́ць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; незак.

Разм. Ствараць грукат; грукатаць. Пыхкаючы сінім дымком, грукацелі, злосна чмыхалі на глейкім полі трактары. Бялевіч. У небе ярка ўспыхвалі маланкі, аглушальна грукацеў гром. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гучна, моцна, голасна, галасіста, галасліва, звонка, гулка, аглушальна, уголас, услых, учуткі / рэзка: прарэзліва, праразліва, пранізліва, пранозліва; зычна, нема, гарласта, грукатна, наўзроў (разм.); грымотна, грамавіта, громка, гаманліва □ на ўвесь голас, на поўны голас, не сваім голасам, немым голасам, на ўсё горла, ва ўсё горла, на ўсе грудзі, на поўныя грудзі, ва ўсе грудзі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

трашча́ць, ‑шчу, ‑шчыт, ‑шчыць; незак.

1. Утвараць трэск (у 1 знач.). Ступіць не паспееш два крокі — Лядок яшчэ тонкі трашчыць. Прыходзька. Дах трашчаў, развальваўся, са скрыгатам спаўзаў уніз. Хомчанка. Сухія сцябліны трашчалі пад нагамі, лісце чаплялася за рукі. Даніленка. Весела трашчалі ў печы сухія бярозавыя дровы. Васілевіч. / Пра моцны мароз. Дзяўчынка ўхуталася ў старую світку, бо на дварэ трашчаў мароз. Сабаленка. Мароз трашчыць, снягі мяце, Снягір, як макаў цвет, цвіце, Спявае, весяліцца, Марозу не баіцца. Хведаровіч. // Рабіць рэзкі шум, грукат, стук і пад. Матацыкл, фыркае раз, другі і раптам аглушальна трашчыць. Жычка. Трашчаў будзільнік доўга і звонка. Гаўрылкін. Трашчалі бульдозеры, разраўноўваючы зямлю для бетоннай падушкі. Паслядовіч. Трашчалі аўтаматы і кулямёты, глуха бухалі гранаты, а потым пракацілася гулкае «ура!». Няхай. // Утвараць траскучы гук. Пясок трашчыць на зубах. // Абзывацца гукамі, падобнымі па трэск (пра насякомых, птушак). У лесе цішыня, толькі начныя цвыркуны.., забыўшыся на сон, трашчаць увесь час. Ігнаценка. Сарока-белабока Трашчыць тут недалёка. Астрэйка. На явары трашчыць спрасонку бусел, Зрабіўшы стойку на адной назе. Прануза.

2. перан. Хутка, доўга, не змаўкаючы, гаварыць; гаварыць без патрэбы. Маці маю, у гутарцы са мною, .. [Болесь] ні разу і не ўспомніў, хоць пра сваіх увесь час трашчаў на ўсе лады. Гарэцкі. Я чужой зямлі не зычу ліха. Гід, канчай, над вухам не трашчы! Панчанка.

3. Быць перапоўненым, запоўненым кім‑, чым‑н. Людзей сабралася столькі, што аж клуб трашчаў. Навуменка. Сенам пуня пабіта, З дабром ток аж трашчыць. Купала. // Разм. Напоўніцца звыш моры. Жывот трашчыць ад вады. □ — Наеўся бульбы з селядцамі, аж пуза трашчыць, — апраўдваўся Алесь. Ваданосаў. // Разм. Ламацца ад дастатку, вялікай колькасці чаго‑н. Ад смажаніны і вяндліны трашчалі сталы. «ЛіМ». Прасторная хата Чаборыхі, як звалі ў Бярозаўцы Маніну матку, застаўленая шырокімі сталамі, якія трашчалі ад яды і выпіўкі, была поўна людзей. Васілевіч. // Разм. Быць цесным (пра адзенне). Кароценькі, цесны халат аж трашчыць на .. дужых плячах [Кузьмы Цопы]. Асіпенка.

4. перан. Быць напярэдадні краху, распаду. Каланіялізм ужо трашчыць хістаецца і гнецца ад магутнага голасу мільёнаў людзей, якія патрабуюць незалежнасці і міру. «ЛіМ». // Быць над пагрозай зрыву, невыканання. Трашчыць план, а шафёры варон страляюць... Пташнікаў. Тысячы маіх землякоў валам валяць на поўдзень лячыцца. Трашчаць і стогнуць дарожныя і паветраныя графікі. Пянкрат.

•••

Аж за вушамі трашчыць — хутка, з апетытам (есці).

Галава трашчыць гл. галава.

Трашчаць па ўсіх нівах — быць пад пагрозай краху, развалу, распаду, зрыву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)