ага́тка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ага́тка |
ага́ткі |
| Р. |
ага́ткі |
ага́так |
| Д. |
ага́тцы |
ага́ткам |
| В. |
ага́тку |
ага́ткі |
| Т. |
ага́ткай ага́ткаю |
ага́ткамі |
| М. |
ага́тцы |
ага́тках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ага́ткі, -так, адз. ага́тка, -і, ДМ -тцы, ж.
Лекавая і дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з белымі або ружовымі кветкамі.
|| прым. ага́ткавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ра́ненька, прысл.
Вельмі рана. Раненька падымаецца Агатка, часамі раней за сваю мачыху. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ага́ткі, -так (ед. ага́тка ж.) бот. коша́чья ла́пка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
агаткі, ‑так; адз. агатка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Лекавая і дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з белымі або ружовымі кветкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укра́дкам, прысл.
Разм. Крадком, употай. Баязліва паглядае Агатка на мачыху, украдкам кіне позірк на акно. Колас. Ледзь прычакаўся .. [Алёшка] ранняга вячэрняга змроку. Украдкам агледзеў канцы абарваных шнуроў. Лынькоў. Лапінка спяваў .. і, украдкам, цікаваў то на «брата Мішу», то на Косціка. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ніжапе́рніца бат. ’агатка’ (Мат. Гом.), ніжыпарніца ’гусялапка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, сапсаванае міжперсціца ’тс’ (Кіс.), што суадносіцца з міжыпарніца ’ланцэталісты трыпутнік’ і ’апрэласць’ і мізineрпіца ’захворванне пальцаў на руках’, што тлумачыць і ніжыпарніца ’прэласць’, г. зн. ’хвароба’ і ’сродэк яе лячэння’. Параўн. рус. нижипарщица ’нарыў, панарыцый’, нижеперсица ’тс’, што дэманструе шляхі дээтымалагізацыі (ад’ідэацыя да парыць, перыць, пяро?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ла́пка в разн. знач. ла́пка, -кі ж.;
коша́чья ла́пка бот. ага́ткі, -так, ед. ага́тка, -кі ж.;
◊
ходи́ть на за́дних ла́пках хадзі́ць на за́дніх ла́пках.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Магільнік 1 ’агатка, Antennaria dioica Gaertn.’ (маг. Кіс., Дэмб. 1). Да магі́ла (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑нік. Матывацыя: расліна любіць высокія, сухія мясціны, якой і з’яўляецца могільнік. Іншыя назвы гэтай расліны таксама звязаны з паняццем ’сухата’: сухотнік палявы, сухапут.
Магільнік 2 ’братаўка лясная, Melampyrum silvaticum L.’ (маг., Кіс.). Да магі́ла (гл.). Матывацыя: росшы ў жыце, гэта расліна, якая мае цёмнае насенне, рабіла хлеб цямнейшым, а змяшчаючы ў сабе ядавітыя гліказіды, была шкоднай і небяспечнай для здароўя, што магло прыводзіць да смерці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)