агаро́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які займаецца агародніцтвам; гаспадар агарода.

|| ж. агаро́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. агаро́дніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агаро́днік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. агаро́днік агаро́днікі
Р. агаро́дніка агаро́днікаў
Д. агаро́дніку агаро́днікам
В. агаро́дніка агаро́днікаў
Т. агаро́днікам агаро́днікамі
М. агаро́дніку агаро́дніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

агаро́днік м. огоро́дник, овощево́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агаро́днік, ‑а, м.

Той, хто займаецца агародніцтвам. Марына бабку падмяняе І рэжа скібіны-брускі Ды градку гладзіць і раўняе, Як агароднік запраўскі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Агаро́днікі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Агаро́днікі
Р. Агаро́днік
Агаро́днікаў
Д. Агаро́днікам
В. Агаро́днікі
Т. Агаро́днікамі
М. Агаро́дніках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гаро́днік м., см. агаро́днік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

овощево́д агаро́днік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

огоро́дник агаро́днік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаро́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і агароднік.

|| ж. гаро́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. гаро́дніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агаро́дніца, ‑ы, ж.

Жан. да агароднік. Воўк не пастух, а свіння не агародніца. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)