ага́ва, -ы, ж.

Шматгадовая травяністая трапічная расліна з шорсткім буйным лісцем, якая разводзіцца як дэкаратыўная і для здабывання валакна.

|| прым. ага́вавы, -ая, -ае.

Сямейства агававых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ага́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ага́ва ага́вы
Р. ага́вы ага́ў
Д. ага́ве ага́вам
В. ага́ву ага́вы
Т. ага́вай
ага́ваю
ага́вамі
М. ага́ве ага́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ага́ва ж., бот. ага́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ага́ва бот. ага́ва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ага́ва, ‑ы, ж.

Шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства агававых з шорсткім буйным лісцем, якое выкарыстоўваецца для атрымання валакна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)