Аве́чкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Аве́чкі
Р. Аве́чак
Д. Аве́чкам
В. Аве́чкі
Т. Аве́чкамі
М. Аве́чках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аве́чка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аве́чка аве́чкі
Р. аве́чкі аве́чак
Д. аве́чцы аве́чкам
В. аве́чку аве́чак
Т. аве́чкай
аве́чкаю
аве́чкамі
М. аве́чцы аве́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

танкару́нны, -ая, -ае.

3 тонкім руном.

Танкарунныя авечкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бара́ніна, -ы, ж.

Мяса барана або авечкі як ежа.

Плоў з баранінай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расту́заць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Пашкодзіць, тузаючы.

Авечкі растузалі снапы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ако́т, -у, М ако́це, м.

Роды кошкі і некаторых іншых жывёлін (казы, авечкі, зайчыхі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лато́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

Нізкае, часта забалочанае месца.

Авечкі спусціліся ў латочыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ягня́ і ягнё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня авечкі.

|| прым. ягня́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́месный с.-х. мяша́ны;

по́месные о́вцы мяша́ныя аве́чкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руно́, -а́, н. (спец.).

Шэрсць авечкі.

Тонкае р.

Залатое р. (перан.: пра багацце; кніжн. [паводле старажытнага міфа пра герояў, якія ажыццявілі падарожжа ў Калхіду ў пошуках залатога руна чароўнага барана]).

|| прым. ру́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)