аб’ядзе́нне, -я, н. (разм.).

Пра што-н. вельмі смачнае.

Пірог з грыбамі — гэта а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аб’ядзе́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. аб’ядзе́нне
Р. аб’ядзе́ння
Д. аб’ядзе́нню
В. аб’ядзе́нне
Т. аб’ядзе́ннем
М. аб’ядзе́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аб’ядзе́нне ср., разг. объеде́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аб’ядзе́нне, ‑я, н.

Разм. Пра што‑н. вельмі смачнае. — О, шашлык — гэта, брат, аб’ядзенне! Трэба ўзяць бараніну, парэзаць яе на кусочкі і вымачыць у розных прыправах. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

объеде́ние разг. аб’ядзе́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смаката́, ‑ы, ДМ ‑каце ж.

Разм.

1. Што‑н. смачнае (з яды). І ўсё было такое смачнае, што за вушы, здаецца б, не адцягнуў ад такой смакаты. Сабаленка. Знойдзеш — абмацаеш яблык і ўвап’ешся зубамі ў кіславата-салодкую смакату!.. Брыль.

2. у знач. вык. Пра што‑н. вельмі смачнае; аб’ядзенне. [Мароз:] — Прыязджаем з Іванам Васільевічам — а там ужо стол з місай рыбы. Свежанькая, падсмажаная, масла на ёй кіпіць — смаката. Лобан. І ўсе арэхі спеленькія, жоўценькія, поўненькія, і нават калі пасушацца на печы, дык усё роўна зярняты на ўсю шкарлупку. Раскусіш арэх — а там такая смаката!.. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)