аб’яві́цца, -яўлю́ся, -я́вішся, -я́віцца; зак.

1. З’явіцца, выявіцца; знайсціся; падаць вестку.

Не гаруй, яшчэ а. твой брат.

2. Выказаць жаданне што-н. зрабіць.

Ехаць па дровы аб’явіўся старэйшы сын.

|| незак. аб’яўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аб’яві́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аб’яўлю́ся аб’я́вімся
2-я ас. аб’я́вішся аб’я́віцеся
3-я ас. аб’я́віцца аб’я́вяцца
Прошлы час
м. аб’яві́ўся аб’яві́ліся
ж. аб’яві́лася
н. аб’яві́лася
Загадны лад
2-я ас. аб’яві́ся аб’яві́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час аб’яві́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аб’яві́цца сов., разг. объяви́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аб’яві́цца, ‑яўлюся, ‑явішся, ‑явіцца; зак.

1. З’явіцца, выявіцца; знайсціся. Пайшла чутка па ваколіцы, што аб’явілася такая бабка-шаптуха, якая вельмі ж добра лечыць і людзей і жывёлу. Якімовіч. // Падаць вестку; аказацца. [Аўген:] — Дык не гаруй, мая нябога — Яшчэ аб’явіцца твой брат. Колас.

2. Выказаць жаданне што‑н. зрабіць. — Давай, Мікодымка, я пацягаю [вяроўку па полі], а ты пішы ў свае метрыкі, — адразу аб’явіўся Цярэшка. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’яўля́цца гл. аб’явіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аб’яўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да аб’явіцца.

2. Зал. да аб’яўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Знайсціся, аб’явіцца. Дзеці пражылі разам восем год. Потым адшукалася маці Чэрскай. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’яўля́цца несов.

1. разг. объявля́ться; см. аб’яві́цца;

2. страд. объявля́ться; оглаша́ться; см. аб’яўля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да убіцца.

2. Вельмі моцна гараваць. [Насця:] — Вы толькі не ўбівайцеся, вось пабачыце,.. [сын] яшчэ аб’явіцца, вернецца. Лупсякоў.

3. Зал. да убіваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

объяви́ться разг.

1. (признать себя кем-л.) аб’яві́цца;

2. (появиться) з’яві́цца, паяві́цца; (найтись) знайсці́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)