абяззбро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак., каго-што.

1. Адабраць зброю, зрабіць бяззбройным.

А. канвой.

2. перан. Пазбавіць магчымасці і жадання пярэчыць, супраціўляцца чаму-н.

Спакойнасць яго мяне абяззброіла.

|| незак. абяззбро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абяззбро́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абяззбро́ю абяззбро́ім
2-я ас. абяззбро́іш абяззбро́іце
3-я ас. абяззбро́іць абяззбро́яць
Прошлы час
м. абяззбро́іў абяззбро́ілі
ж. абяззбро́іла
н. абяззбро́іла
Загадны лад
2-я ас. абяззбро́й абяззбро́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час абяззбро́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абяззбро́іць сов., прям., перен. обезору́жить;

а. пало́ннага — обезору́жить пле́нного;

а. сваёй шчы́расцю — обезору́жить свое́й открове́нностью

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абяззбро́іць, ‑зброю, ‑зброіш, ‑зброіць; зак., каго-што.

1. Адабраць зброю, зрабіць бяззбройным. Арыштаваныя зрабілі смелы налёт на канвой, абяззброілі яго. Лынькоў.

2. перан. Сваімі паводзінамі, учынкамі пазбавіць мажлівасці і жадання пярэчыць, рабіць насуперак. — Я — камуніст і дырэктар школы, — знешне спакойна адказаў Лемяшэвіч, і гэтая спакойнасць яго абяззброіла сакратара, які звычайна ўмеў знайсці выхад з любога, самага цяжкага, становішча. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяззброіць, раззброіць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

обезору́жить сов., прям., перен. абяззбро́іць;

обезору́жить пле́нного абяззбро́іць пало́ннага;

обезору́жить открове́нностью абяззбро́іць шчы́расцю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абяззбро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абяззброіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяззбро́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абяззброіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяззбро́енне ср. обезору́жение; см. абяззбро́іць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абяззбро́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абяззбройваць — абяззброіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)