абыча́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абыча́й абыча́і
Р. абыча́ю абыча́яў
Д. абыча́ю абыча́ям
В. абыча́й абыча́і
Т. абыча́ем абыча́ямі
М. абыча́і абыча́ях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абыча́й, ‑ю, м.

Тое, што і звычай. Пераважна ў прыказках і прымаўках: Што край — то абычай. Кожны край мае свой абычай. Не пазычай: пазычай — злы абычай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абыча́йлівы ’з норавам’ (Касп.) (да абычай) ’той, хто прытрымліваецца сваіх звычак’. Параўн. таксама абычайлівы ’далікатны’, абычайнасць ’далікатнасць, сумленне’ (Нас.). Параўн. рус. норовноровистый и нравственный (< нрав царкоўнаславянскага паходжання) ’той, хто прытрымліваецца звычаеў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абык ’звычай, звычка’ (Нас.), абыкаць (Нас.) < аб‑вык, гл. таксама абыкласць ’звычай’ (Нас., Гарэц.), абыкла ’звычайна’ (КТС), абыклы ’звычайны’ (Нас., Касп., КТС, Яруш.), гл. таксама абычай (Шат., Нас., Сержп.). Вельмі архаічная форма. Параўн. серб.-харв. о̀бика ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

што², злуч.

1. Далучае даданы сказ да галоўнага.

Крыўдна, што я гэтага не змог зрабіць.

Такі шум, што можна аглухнуць.

Назбіралі так мала ягад, што і варэнне не зварыш.

2. Як, чым, нібы.

Спіць што мёртвы.

3. з часціцай «ні» або без яе. Указвае, што сказанае ў галоўным сказе адносіцца да кожнага моманту, месца, да кожнай з’явы і пад., названых у даданым.

Што край, то абычай (прыказка).

4. 3 паўторам — указвае на раўнапраўе, аднолькавасць, роўнасць у адносінах да чаго-н.

Што ён паедзе, што я — адно і тое ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звычай, парадак, правіла, практыка, умоўнасць; абычай, завад, завядзёнка (разм.); рытуал, канон (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)