абы́клы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
абы́клы |
абы́клая |
абы́клае |
абы́клыя |
| Р. |
абы́клага |
абы́клай абы́клае |
абы́клага |
абы́клых |
| Д. |
абы́кламу |
абы́клай |
абы́кламу |
абы́клым |
| В. |
абы́клы (неадуш.) абы́клага (адуш.) |
абы́клую |
абы́клае |
абы́клыя (неадуш.) абы́клых (адуш.) |
| Т. |
абы́клым |
абы́клай абы́клаю |
абы́клым |
абы́клымі |
| М. |
абы́клым |
абы́клай |
абы́клым |
абы́клых |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
абы́клы, ‑ая, ‑ае.
Заўсёдны, звыклы. Зноў пачаў асталёўвацца.. абыклы рух жыцця. Чорны. Ён жа [Чорны] адкладаў убок сваё, траціў час, парушаў абыклы распарадак. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абык ’звычай, звычка’ (Нас.), абыкаць (Нас.) < аб‑вык, гл. таксама абыкласць ’звычай’ (Нас., Гарэц.), абыкла ’звычайна’ (КТС), абыклы ’звычайны’ (Нас., Касп., КТС, Яруш.), гл. таксама абычай (Шат., Нас., Сержп.). Вельмі архаічная форма. Параўн. серб.-харв. о̀бика ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
звычайны, звыклы, прывычны, звычны, абыклы, заведзены, просты, шэры, сярэдні, пасрэдны, непрыметны, непрыкметны, радавы, зямны, будзённы, будні, будны, штодзённы, заўсёдны, заўсёдашні, агульнапрыняты, празаічны, натуральны, нармальны, не вельмі які
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)