абшыва́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Лодка з дошак, у адрозненне ад чаўна, які выдзёўбваецца з суцэльнага ствала дрэва.

Пераплыць на абшыванцы Дняпро.

|| прым. абшыва́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшыва́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абшыва́нка абшыва́нкі
Р. абшыва́нкі абшыва́нак
Д. абшыва́нцы абшыва́нкам
В. абшыва́нку абшыва́нкі
Т. абшыва́нкай
абшыва́нкаю
абшыва́нкамі
М. абшыва́нцы абшыва́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абшыва́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Лодка з дошак, у адрозненне ад чаўна, які выдзёўбваецца з суцэльнага ствала дрэва. У адзін з такіх дзён я ўзяў вуды, пераплыў на абшыванцы Дняпро і па дарозе падаўся да віроў, на дальні заварот. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лодка, човен / з плоскім дном: пласкадонка / выдзеўбаная: доўбленка / абшываная: абшыванка / пераважна на моры: шлюпка / спартыўная: байдарка, каноэ / шматвёсельная: баркас / для перавозу грузаў: барка / вузкая няўстойлівая: душагубка (разм.) / маторная: маторка (разм.); чайка (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)