абшчы́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абшчы́на абшчы́ны
Р. абшчы́ны абшчы́н
Д. абшчы́не абшчы́нам
В. абшчы́ну абшчы́ны
Т. абшчы́най
абшчы́наю
абшчы́намі
М. абшчы́не абшчы́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абшчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

1. Самакіравальная арганізацыя жыхароў якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі, форма аб’яднання людзей, якой характэрна калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, сумесная праца з ураўняльным размеркаваннем (гіст.).

Сялянская а.

Гарадская а.

2. Добраахвотнае аб’яднанне для сумеснай дзейнасці; садружнасць, брацтва, арганізацыя.

А. хрысціян.

|| прым. абшчы́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшчы́на ж., ист. о́бщи́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абшчы́на, ‑ы, ж.

1. У дакласавым і як перажытак у класавым грамадстве — форма аб’яднання людзей, якой характэрна калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, сумесная праца з ураўняльным размеркаваннем, а таксама частковае або поўнае самакіраванне. Першабытная абшчына. Сямейная абшчына. Сялянская абшчына. □ Рускія рэвалюцыянеры-дэмакраты хоць і былі сацыялістамі-утапістамі, бо марылі перайсці да сацыялізма праз сялянскую абшчыну, мінаючы капіталіам, аднак яны карэнным чынам адрозніваліся ад сацыялістаў-утапістаў Заходняй Еўропы. Ларчанка.

2. Добраахвотнае аб’яднанне для сумеснай дзейнасці; брацтва, садружнасць, арганізацыя. Раскольніцкая абшчына. Абшчына хрысціян.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абшчына (БРС, Яруш.) < рус. община, запазычанне новае (XX ст.). Гэта паняцце ў народнай і старабеларускай мове называецца грамада. Гл. Крукоўскі, Уплыў, 21–22.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бра́цтва, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Садружнасць, брацкі саюз.

Б. народаў.

2. Рэлігійная абшчына, саюз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фала́нга

‘вайсковы строй; абшчына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фала́нга фала́нгі
Р. фала́нгі фала́нг
фала́нгаў
Д. фала́нзе фала́нгам
В. фала́нгу фала́нгі
Т. фала́нгай
фала́нгаю
фала́нгамі
М. фала́нзе фала́нгах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

духабо́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да духабораў. Духаборская абшчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клан, ‑а, м.

Радавая абшчына, род (першапачаткова ў кельцкіх народаў).

[Кельц. clann.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхо́д², -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Абшчына вернікаў, якая належыць да адной царквы (у 2 знач.).

Ён не тутэйшага прыхода.

|| прым. прыхо́дскі, -ая, -ае.

Прыходская школа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)