абшарпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

1. Падраць носячы, знасіць.

А. паліто.

2. Падрапаць, нарабіць драпін на паверхні чаго-н. пры неасцярожным працяглым карыстанні.

А. лакіраваны стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшарпа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абшарпа́ю абшарпа́ем
2-я ас. абшарпа́еш абшарпа́еце
3-я ас. абшарпа́е абшарпа́юць
Прошлы час
м. абшарпа́ў абшарпа́лі
ж. абшарпа́ла
н. абшарпа́ла
Загадны лад
2-я ас. абшарпа́й абшарпа́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час абшарпа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абшарпа́ць сов., разг. оборва́ть, ободра́ть; обша́рпать, обтрепа́ть; обшмы́гать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абшарпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Падраць, носячы; абнасіць (пра адзенне). Абшарпаць падол. // Паабдзіраць, падрапаць што‑н. пры неасцярожным працяглым карыстанні. [Аляксей Сцяпанавіч:] — Калоціцца.. [Тарлецкі] над.. [вудзільнамі], як маці над сваім першым дзіцем. Хаця каб не абшарпаць таго лаку, не абламаць канцы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обша́рпать сов., прост. абшарпа́ць, абадра́ць, абдзе́рці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обшмы́гать сов., прост. абшарпа́ць, абдры́паць; зашмальцава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

занасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., што.

Доўга носячы, забрудзіць, абшарпаць. — Занасіў ты зусім сарочку, сынок. Скідай, памыю. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обтрепа́ть сов. абтрапа́ць, абшарпа́ць; (о подоле) абдры́паць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абшарпа́нец ’абадранец’ (Нас., Юрч.), абшарпанік (Гарэц.), абшарпонік (Др.-Падб.), абшарпаць, абшарпаны (Нас., Бяльк.). Гл. шарпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обшлёпать сов., прост. збузава́ць; (истрепать) абшарпа́ць, пашарпа́ць, абадра́ць, мног. паабдзіра́ць, падра́ць; (загрязнить) запэ́цкаць, мног. пазапэ́цкаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)