абша́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Уладальнік вялікіх абшараў зямлі; памешчык.

|| прым. абша́рніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абша́рнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абша́рнік абша́рнікі
Р. абша́рніка абша́рнікаў
Д. абша́рніку абша́рнікам
В. абша́рніка абша́рнікаў
Т. абша́рнікам абша́рнікамі
М. абша́рніку абша́рніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абша́рнік м. поме́щик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абша́рнік, ‑а, м.

Уладальнік вялікіх абшараў зямлі; памешчык. [Юліян Козіч] пачаў расказваць, які ладны кавалак зямлі адрэзалі яму ад масіваў былога абшарніка Едкі. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агра́рый, ‑я, ж.

Кніжн.

1. Буйны землеўладальнік, памешчык-абшарнік.

2. Член партыі буйных землеўладальнікаў, адной з найбольш рэакцыйных арганізацый у капіталістычных краінах.

[Ад лац. agrarius — зямельны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памешчык, абшарнік, пан

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)