абчышча́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абчышча́ю абчышча́ем
2-я ас. абчышча́еш абчышча́еце
3-я ас. абчышча́е абчышча́юць
Прошлы час
м. абчышча́ў абчышча́лі
ж. абчышча́ла
н. абчышча́ла
Загадны лад
2-я ас. абчышча́й абчышча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абчышча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абчышча́ць несов.

1. в разн. знач. обчища́ть, очища́ть;

2. разг. (обкрадывать) обчища́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абчышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абчысціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абчы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць чыстым, ачысціць ад бруду, пылу і пад.

А. сцежку ад снегу.

2. што. Зняць налёт з паверхні чаго-н.

А. посуд.

3. што. Зняць скурку, лушпіны і пад.

А. апельсін.

А. бульбіну.

4. перан., каго-што. Абрабаваць, абакрасці, абабраць (разм.).

А. магазін.

|| незак. абчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обчища́ть несов. абчышча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кары́ць¹, кару́, ко́рыш, ко́рыць; ко́раны; незак., што.

Абчышчаць дрэва ад кары; акорваць.

К. жэрдкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абчышча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абчысціцца.

2. Зал. да абчышчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абчышча́цца несов., возвр., страд. обчища́ться, очища́ться; см. абчы́сціцца, абчышча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца круглейшым; набыць акруглую форму; акругліцца. Алёшка вымыў пражку ў расе і стаў абчышчаць яе ад іржы. Раптам вочы яго акруглелі, на твары з’явілася ні то здзіўленне, ні то спалох.. Значыць, тут ён, бацька, загінуў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́жак, ‑жка, м.

Памянш. да парог (у 1, 2 знач.). Марыя ступіла на парожак калідора і пачала абчышчаць мяцёлкай боты. Кулакоўскі. — Мы прывыклі, дружа, — мякка сказаў Турсевіч, — [адкарасквацца] агульнымі выразамі там, дзе наш розум не можа адолець, пераступіць нейкія парожні, якія адгароджваюць ад яго тое, чаго мы не ведаем. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)