абха́зы і абха́зцы, -аў, адз. абха́з, -а і абха́зец, -зца, м.

Народ, які складае асноўнае, карэннае насельніцтва Абхазіі.

|| ж. абха́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак.

|| прым. абха́зскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абха́зка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абха́зка абха́зкі
Р. абха́зкі абха́зак
Д. абха́зцы абха́зкам
В. абха́зку абха́зак
Т. абха́зкай
абха́зкаю
абха́зкамі
М. абха́зцы абха́зках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абха́зец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абха́зец абха́зцы
Р. абха́зца абха́зцаў
Д. абха́зцу абха́зцам
В. абха́зца абха́зцаў
Т. абха́зцам абха́зцамі
М. абха́зцу абха́зцах

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

яфеты́ды, ‑аў; адз. яфетыд, ‑а, М ‑дзе, м.

Група народаў часткі Каўказа, Пярэдняй Азіі, Міжземнамор’я, Пірынеяў, да якіх адносяцца некаторыя старажытныя плямёны, а таксама сучасныя народы: абхазцы, баскі, грузіны, чаркесы і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэйх, ‑а, м.

1. Галава роду, а таксама старэйшым абшчыны ў арабскіх краінах. П’юць віно Каля ларкоў абхазцы, Штось гавораць, Нібы шэйхі ў казцы... Лойка.

2. Прадстаўнік вышэйшага духавенства ў мусульман, багаслоў і прававед. У сем’ях шэйхаў з дзяцінства вучаць валодаць абліччам. Караткевіч.

[Ад арабск. šaih.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)