абумо́віць, -мо́ўлю, -мо́віш, -мо́віць; -мо́ўлены; зак., што.

1. Выклікаць што-н., з’явіцца прычынай, матывам для ўзнікнення чаго-н.

Старанная праца абумовіла поспех.

2. Абмежаваць што-н. пэўнымі ўмовамі, дагаворамі́; агаварыць.

А. свой удзел у рабоце.

|| незак. абумо́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абумо́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абумо́ўлю абумо́вім
2-я ас. абумо́віш абумо́віце
3-я ас. абумо́віць абумо́вяць
Прошлы час
м. абумо́віў абумо́вілі
ж. абумо́віла
н. абумо́віла
Загадны лад
2-я ас. абумо́ў абумо́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час абумо́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абумо́віць сов.

1. обусло́вить; оговори́ть;

а. усе́ акалі́чнасці — обусло́вить (оговори́ть) все обстоя́тельства;

2. (послужить причиной) обусло́вить, определи́ть, предопредели́ть; предреши́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абумо́віць, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., што.

1. Абмежаваць што‑н. пэўнымі ўмовамі, дагаворамі; агаварыць.

2. Выклікаць сабой што‑н., з’явіцца прычынай, матывам для ўзнікнення чаго‑н. Новы, глыбока рэвалюцыйны змест паэзіі Пестрака абумовіў новыя формы паэтычнага выяўлення. Хромчанка. // Зрабіць магчымым што‑н., будучы неабходнай умовай яго існавання. Эпоха, што нарадзіла і абумовіла творчасць Купалы, характарызуецца падзеямі выключнай гістарычнай важнасці. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абумо́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абумовіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абумо́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абумовіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обусло́вить сов., в разн. знач. абумо́віць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадвы́значыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Наперад вызначыць, абумовіць.

Удалы пачатак прадвызначыў далейшы поспех.

|| незак. прадвызнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прадвызначэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наканава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што каму (разм.).

Наперад, загадзя вызначыць, абумовіць што-н.

|| незак. накано́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. наканава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

індуктава́ць

‘абумовіць (абумоўліваць) што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. індукту́ю індукту́ем
2-я ас. індукту́еш індукту́еце
3-я ас. індукту́е індукту́юць
Прошлы час
м. індуктава́ў індуктава́лі
ж. індуктава́ла
н. індуктава́ла
Загадны лад
2-я ас. індукту́й індукту́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час індукту́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)