абсы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; зак.

1. Абваліцца, разваліцца, сыплючыся; апасці.

Лісце даўно абсыпалася з дрэў.

Склеп абсыпаўся.

2. Пакрыцца мноствам чаго-н.

Начное неба абсыпалася зорамі.

|| незак. абсыпа́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсы́пацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абсы́плюся абсы́племся
2-я ас. абсы́плешся абсы́плецеся
3-я ас. абсы́плецца абсы́плюцца
Прошлы час
м. абсы́паўся абсы́паліся
ж. абсы́палася
н. абсы́палася
Загадны лад
2-я ас. абсы́пся абсы́пцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час абсы́паўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абсыпа́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абсыпа́юся абсыпа́емся
2-я ас. абсыпа́ешся абсыпа́ецеся
3-я ас. абсыпа́ецца абсыпа́юцца
Прошлы час
м. абсыпа́ўся абсыпа́ліся
ж. абсыпа́лася
н. абсыпа́лася
Загадны лад
2-я ас. абсыпа́йся абсыпа́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час абсыпа́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абсы́пацца сов. обсы́паться, осы́паться;

а. муко́й — обсы́паться (осы́паться) муко́й

абсыпа́цца несов.

1. обсы́паться, осы́паться; см. абсы́пацца;

2. страд. обсыпа́ться, осыпа́ться; обва́ливаться, обка́тываться; см. абсыпа́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсы́пацца, ‑плюся, ‑плешся, ‑плецца; зак.

1. Абваліцца, сыплючыся. [Корзун] напэўна не спяшаўся — сляды былі акуратныя, нават у апошняй ямцы сценкі абсыпаліся не больш, чым у астатніх. Шыцік.

2. Пакрыцца, усеяцца мноствам чаго‑н. Зорамі абсыпалася начное неба. Чарнышэвіч. // перан. Разм. Займець многа дзяцей. А як падрос [Барыс] — дык і зусім у ярмо ўпрогся, дзецьмі абсыпаўся, галотай... Нікановіч.

3. Апасці (пра лісце, кветкі і пад.). Лісце даўно абсыпалася з дрэў. Бядуля.

абсыпа́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да абсы́пацца.

2. Зал. да абсыпа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсыпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсыпа́ць — абсы́паць; абсыпа́ццаабсы́пацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обваля́ться укача́цца, абляпі́цца, абсы́пацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обсы́паться сов.

1. абсы́пацца;

2. (покрыться сыпью) абсы́пацца, асы́пацца; (о сыпи — появиться) вы́сыпацца;

обсыпа́ться несов.

1. абсыпа́цца;

2. (покрываться сыпью) абсыпа́цца, асыпа́цца; (о сыпи — появляться) высыпа́цца;

3. страд. абсыпа́цца; см. обсыпа́ть 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паабсыпа́цца, ‑аецца; зак.

Абсыпацца — пра ўсё, многае. Акопы былі зруйнаваны гарматным агнём: зямля з краёў паабсыпалася... Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обса́ливатьсяII несов., страд. салі́цца; абсыпа́цца со́ллю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)