абсмо́ктваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абсмо́ктваю абсмо́ктваем
2-я ас. абсмо́ктваеш абсмо́ктваеце
3-я ас. абсмо́ктвае абсмо́ктваюць
Прошлы час
м. абсмо́ктваў абсмо́ктвалі
ж. абсмо́ктвала
н. абсмо́ктвала
Загадны лад
2-я ас. абсмо́ктвай абсмо́ктвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абсмо́ктваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абсмо́ктваць несов. обса́сывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсмактаць. Караткевіч еў смажанае парасё і запіваў гарэлкай, а Даўгулевіч піў пярцоўку і абсмоктваў гусіныя лапкі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсмакта́ць, -макчу́, -мо́кчаш, -мо́кча; -макчы́; -макта́ны; зак., што.

1. Пасмактаць з усіх бакоў.

А. цукерку.

2. перан. Усебакова вывучыць, абдумаць; смакуючы, падрабязна расказаць аб чым-н. (разм.).

А. усё да дробязей.

|| незак. абсмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обса́сывать несов. абсмо́ктваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсмо́ктвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абсмоктваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсмо́ктванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсмоктваць — абсмактаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́сліць ’смактаць; піць, цягнуць патрошку’, ’мусоліць’ (Нас., Некр. і Байк.), ’ледзь сачыцца (пра ваду)’ (Цых.), суслі́ць экспр. ’прасці’ (Сл. рэг. лекс.); сюды ж, відаць, і сусмо́ліць ’слініць, ссаць, абсмоктваць’ (Варл.) з экспрэсіўнай устаўкай ‑мо‑, су́сліцца ’замаслівацца пры ссанні’ (Нас.). Рус. наўг. су́слить ’павольна піць; чмокаць’, су́сля ’той, хто сусліць’. Звязана чаргаваннем галосных з *sъsati ’ссаць’; гл. Фасмер, 3, 810; ЕСУМ, 5, 483.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)