абса́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абса́ц абса́цы
Р. абса́ца абса́цаў
Д. абса́цу абса́цам
В. абса́ц абса́цы
Т. абса́цам абса́цамі
М. абса́цы абса́цах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Абса́ц ’абцас’ (Нас.). Гл. абцас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абца́с, абсац (Гарэц., Др.-Падб., Сцяц., Яруш.). Запазычанне праз польск. obcas з ням. Absatz (Кюнэ, Poln., 82). У працэсе запазычання ў польскай мове адбылася дистантная метатэза — нерэгулярная з’ява, якая выклікана камбінаторнымі цяжкасцямі, не тыповымі для славянскай структуры слова (Absatz > obsac > obcas). Магчыма, што слова было непасрэдна запазычана ў беларускую мову, улічваючы распаўсюджанасць нямецкага рамяства ў гарадах Беларусі. Гл. Вольскі, Узв. 3, 9–10, 97.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)