абрысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак.

1. што. Абвесці рысай, абчарціць.

2. перан., каго-што. Ахарактарызаваць, апісаць.

А. сітуацыю.

|| незак. абрысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абрысо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і абрысо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрысава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абрысу́ю абрысу́ем
2-я ас. абрысу́еш абрысу́еце
3-я ас. абрысу́е абрысу́юць
Прошлы час
м. абрысава́ў абрысава́лі
ж. абрысава́ла
н. абрысава́ла
Загадны лад
2-я ас. абрысу́й абрысу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час абрысава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абрысава́ць сов.

1. (обвести чертой) обрисова́ть, очерти́ть; очеркну́ть;

2. перен. обрисова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абрысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

1. Абвесці рыскай, абчарціць. Вутрым памаўчаў. — Яны гэта, бабы, могуць... Ручку.. [сынаву] абрысавала мне ў другім пісьме. Брыль.

2. Даць характарыстыку каму‑, чаму‑н.; абмаляваць, апісаць. Абрысаваць абставіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абрысаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрысава́ны обрисо́ванный, оче́рченный; очёркнутый; см. абрысава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абрысава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абрысаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрысо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абрысоўваць — абрысаваць і абрысоўвацца — абрысавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

очеркну́ть сов. абве́сці; (карандашом и т. п.) абрысава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абрысо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. абрысоўваць — абрысаваць (у 2 знач.) і абрысоўвацца — абрысавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)