абрысава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -су́ецца; зак.

Стаць бачным, выразным.

Удалечыні абрысаваліся скалы.

|| незак. абрысо́ўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрысава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. абрысу́ецца абрысу́юцца
Прошлы час
м. абрысава́ўся абрысава́ліся
ж. абрысава́лася
н. абрысава́лася

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абрысава́цца сов. обрисова́ться; обозна́читься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абрысава́цца, ‑суецца; зак.

1. Вырысавацца, абазначыцца на якім‑н. фоне; набыць выразнасць контураў. У святле вулічнага ліхтара раптам абрысавалася постаць. Арабей. // перан. Зрабіцца ясным, відавочным. Абрысаваўся план экспедыцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрысо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абрысавацца.

2. Зал. да абрысоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрысо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абрысоўваць — абрысаваць і абрысоўвацца — абрысавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрысо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. абрысоўваць — абрысаваць (у 2 знач.) і абрысоўвацца — абрысавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)