абры́дзець, -ею, -ееш, -ее; абры́дзеў, -дзела і абры́д, -дла; зак.

Надакучыць, апрацівець, апрыкраць, прыесціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абры́дзець

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абры́дзею абры́дзеем
2-я ас. абры́дзееш абры́дзееце
3-я ас. абры́дзее абры́дзеюць
Прошлы час
м. абры́дзеў
абры́д
абры́дзелі
абры́длі
ж. абры́дзела
абры́дла
н. абры́дзела
абры́дла
Дзеепрыслоўе
прош. час абры́дзеўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абры́дзець сов., см. абры́даць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абры́дзець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; пр. абрыдзеў, ‑дзела і абрыд, ‑ла, зак.

Надакучыць, апрыкраць; прыесціся. Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду! Брыль. Лабановічу ўрэшце абрыдла гэта п’яная гульня і гэта гразь распушчанага языка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абры́даць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Тое, што і абрыдзець.

Яму абрыдла праца.

|| незак. абры́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абры́днуць, -ну, -неш, -не; абры́днуў, -нула і абры́д, -дла; абры́дні́; зак. (разм.).

Тое, што і абрыдзець.

Хлеб ніколі не абрыдне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачамярэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак. (разм.).

Стаць горкім, як чэмер; надакучыць, абрыдзець.

Ачамярэла мне гэта балаганная музыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надое́сть сов. абры́дзець, абры́даць, надаку́чыць;

смерте́льно надое́сть да сме́рці абры́дзець (абры́даць, надаку́чыць);

надое́сть как го́рькая ре́дька; надое́сть ху́же (пу́ще) го́рькой ре́дьки надаку́чыць (абры́дзець) як го́ркая рэ́дзька.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абры́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абрыдзець, абрыдаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абры́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і абрыдзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)