абрыва́ць¹ гл. абарваць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрыва́ць² гл. абарваць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрыва́ць

‘рыць’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. абрыва́е абрыва́юць
Прошлы час
м. абрыва́ў абрыва́лі
ж. абрыва́ла
н. абрыва́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час абрыва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абрыва́ць

‘да абарваць’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абрыва́ю абрыва́ем
2-я ас. абрыва́еш абрыва́еце
3-я ас. абрыва́е абрыва́юць
Прошлы час
м. абрыва́ў абрыва́лі
ж. абрыва́ла
н. абрыва́ла
Загадны лад
2-я ас. абрыва́й абрыва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абрыва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абрыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абарваць ​1.

абрыва́ць 2, ‑ае; што.

Незак. да абрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрыва́ць

I несов.

1. срыва́ть; см. абарва́ць I 1;

2. (со всех сторон) обрыва́ть;

3. (разрывая, отделять) обрыва́ть;

4. (заставлять замолчать) обрыва́ть, одёргивать;

5. (резко пресекать, прекращать что-л.) обрыва́ть;

6. прост. (зарабатывать) зашиба́ть;

а. капе́йку — зашиба́ть копе́йку

II несов. (о нарыве) нарыва́ть (вокруг)

III несов. (рылом — о животных) обрыва́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абарва́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -ве́; -ва́ны; зак.

Нарваць вакол; апухнуць і нагнаіцца.

Палец абарваў.

|| незак. абрыва́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абарва́ць¹, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак.

1. што. Сарваць што-н.

А. яблык.

2. што. Абабраць, пазрываць плады, ягады і пад.

А. яблыню.

3. што. Вырваць што-н.

А. пялёсткі рамонка.

4. што. Адарваць што-н. ад чаго-н.; моцна нацягнуўшы, разарваць.

А. фіранку.

А. электраправодку.

5. перан., што. Раптоўна і рэзка спыніць якое-н. дзеянне.

А. песню.

6. перан., каго. Перапыніць, прымусіць змоўкнуць каго-н. (разм.).

А. субяседніка.

7. што. Пашкодзіць, пакусаць; разарваць, кусаючы (пра сабак; разм.).

Сабака абарваў штаны.

Абарваць тэлефон (разм.) — часта, многа званіць па тэлефоне.

|| незак. абрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абры́ў, -ры́ву, м. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обрива́ть несов. аго́льваць, абрыва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обрыва́тьI несов. (к оборва́ть)

1. абрыва́ць;

обрыва́ть я́блоки с я́блони абрыва́ць я́блыкі з я́блыні;

2. (отрывать) адрыва́ць;

3. перен. (прекращать действие) абрыва́ць; (останавливать) спыня́ць;

4. перен. (заставлять замолчать) разг. абрыва́ць (каго);

обрыва́ть телефо́н абрыва́ць тэлефо́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)