абра́з, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Выява Бога, святога або падзей іх жыцця як прадмет рэлігійнага пакланення вернікаў.

У хаце на покуці віселі абразы.

|| памянш. абразо́к, -зка́, мн. -зкі́, -зко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абра́з

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
абра́з - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абра́з

‘вобраз’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абра́з абразы́
Р. абраза́ абразо́ў
Д. абразу́ абраза́м
В. абра́з абразы́
Т. абразо́м абраза́мі
М. абразе́ абраза́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абра́з

‘ікона’

абра́з, -за́ м. ико́на ж., о́браз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абра́з 1, ‑а, м.

Малюнак бога або святога ў выглядзе партрэта як прадмет рэлігійнага пакланення. Старая паляшучка, знахарка Мар’я, набожна перахрысцілася, падняўшы вочы на абраз. Колас. Дзеці баяліся бога, што сярдзіта пазіраў з абразоў на покуці. С. Александровіч.

абра́з 2, ‑а, м.

Тое, што і вобраз (у 1 знач.). Скарылася стыхія, Змяніла свой абраз. Колас. Лапці ды сярмягі — як абраз не боскі: Гэта нашы людзі, Людзі нашай вёскі. Купала. Абразы змагання за волю прыгнечаных праходзяць кінастужкай перад Міхалкам. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абраз, ікона

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

абра́за, -ы, мн. -ы, абра́з, ж.

1. гл. абразіць.

2. Абразлівае слова, абразлівы ўчынак.

Цяжкая а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іко́на, -ы, мн. -ы, іко́н, ж.

Тое, што і абраз.

І. святога.

|| прым. іко́нны, -ая, -ае.

І. жывапіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́бразII церк. абра́з, -за́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)