абра́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абра́д абра́ды
Р. абра́ду абра́даў
Д. абра́ду абра́дам
В. абра́д абра́ды
Т. абра́дам абра́дамі
М. абра́дзе абра́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абра́д, -у, ДМ -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаджаецца выкананне рэлігійных рытуалаў або бытавых традыцый.

А. хрышчэння.

Вясельны а.

|| прым. абра́давы, -ая, -ае і абра́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абра́д, -ду м. обря́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абра́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Сукупнасць строга акрэсленых дзеянняў, якімі суправаджаецца выкананне рэлігійных рытуалаў або бытавых традыцый. Царкоўны абрад. Абрад вяселля. □ [Бабручыха].. кожную справу ў сваёй гаспадарцы пачынала малітвай з трэбніка. Былі ў ім розныя «чыны», інакш — абрады, і малітвы. Брыль. [Борух] хадзіў на блізкае возера на абрад «Святога амавення». Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяды́

‘рэлігійны абрад

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. дзяды́
Р. дзядо́ў
Д. дзяда́м
В. дзяды́
Т. дзяда́мі
М. дзяда́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

обря́д абра́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяды́, -о́ў.

1. Людзі, якія жылі раней, продкі.

Д. і прадзеды нашы.

2. (з вялікай літары). Абрад памінання нябожчыкаў, а таксама дзень, калі выконваўся гэты абрад.

Восеньскія Д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацалу́нкавы поцелу́йный;

п. абра́дэтн. поцелу́йный обря́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

велича́льный веліча́льны;

велича́льный обря́д веліча́льны абра́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мірапама́занне, -я, н.

Хрысціянскі царкоўны абрад, які заключаецца ў крыжападобным памазанні мірам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)