абпо́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Поўзаючы, пабываць у розных месцах.

Дзіця абпоўзала ўвесь пакой.

|| незак. абпо́ўзваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абпо́ўзаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абпо́ўзаю абпо́ўзаем
2-я ас. абпо́ўзаеш абпо́ўзаеце
3-я ас. абпо́ўзае абпо́ўзаюць
Прошлы час
м. абпо́ўзаў абпо́ўзалі
ж. абпо́ўзала
н. абпо́ўзала
Загадны лад
2-я ас. абпо́ўзай абпо́ўзайце
Дзеепрыслоўе
прош. час абпо́ўзаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абпо́ўзаць сов. опо́лзать; испо́лзать;

дзіця́ ~зала ўвесь пако́й — ребёнок опо́лзал (испо́лзал) всю ко́мнату

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абпо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Поўзаючы, пабыць усюды, у розных месцах. [Калеснікаў:] Я сёння абпоўзаў усе агнявыя гнёзды і ячэйкі... Гаварыў амаль з кожным байцом. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Тое, што і абпоўзаць.

|| незак. апо́ўзваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обпо́лзать сов. абпо́ўзаць, вы́паўзаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абпо́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абпоўзаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

испо́лзать сов., разг. вы́паўзаць, абпо́ўзаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Тое, што і абпоўзаць. Усё апоўзаў тут, усё абтупаў У маленства і суровы дзень... Ляпёшкін. / у перан. ужыв. [Бацька:] Во, хай арэхі пойдуць, грыбы — апоўзае [сын] тады і Роўніцу тую, і Паповы раўкі, і Баранава. Гіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)