абплы́сці

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абплыву́ абплывё́м
2-я ас. абплыве́ш абплывяце́
3-я ас. абплыве́ абплыву́ць
Прошлы час
м. абплы́ў абплылі́
ж. абплыла́
н. абплыло́
Загадны лад
2-я ас. абплыві́ абплыві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абплы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абплы́сці сов. оплы́ть;

а. во́страў — оплы́ть о́стров;

а. на ло́дцы во́зера — оплы́ть на ло́дке о́зеро

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абплы́сці, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; зак., каго-што і без дап.

1. Праплысці міма ці вакол чаго‑н. Абплысці скалу. Абплысці вакол вострава.

2. Тое, што і абплаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абплы́сці і абплы́ць, -лыву́, -лыве́ш, -лыве́; -лывём, -лывяце́, -лыву́ць; -лы́ў, -лыла́, -ло́; зак., каго-што.

Праплысці міма ці вакол каго-, чаго-н.

А. скалу.

|| незак. абплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абплы́ць сов., см. абплы́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абплыва́ць несов. оплыва́ть; см. абплы́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абплысці, абплыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аплы́сці² і аплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ыло́; зак., што.

Праплысці вакол чаго-н., абплысці.

А. востраў.

|| незак. аплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абплы́ць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; зак., каго-што і без дап.

Тое, што і абплысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аплы́сці, аплыву, аплывеш, аплыве; аплывём, аплывяце; зак.

1. (1 і 2 ас. не ужыв.). Растаць, растапіцца зверху, з краёў і пачаць сцякаць, пакрываючы што‑н. рэшткамі растопленага рэчыва. Свечка аплыла.

2. Ацячы, заплыць тлушчам; азызнуць. Твар аплыў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пад дзеяннем вады, вільгаці пачаць апаўзаць. Бераг аплыў.

4. Тое, што і абплысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)