абню́хваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абню́хваю абню́хваем
2-я ас. абню́хваеш абню́хваеце
3-я ас. абню́хвае абню́хваюць
Прошлы час
м. абню́хваў абню́хвалі
ж. абню́хвала
н. абню́хвала
Загадны лад
2-я ас. абню́хвай абню́хвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абню́хваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абню́хваць несов. обню́хивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абню́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абнюхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абню́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Панюхаць з усіх бакоў.

Мядзведзь абнюхаў барсукову нару і пайшоў.

2. Знайсці, нюхаючы; знюхаць.

Сабака абнюхаў след.

3. перан., разм. Агледзець, выведаць.

Суседка ўсё абнюхала.

|| незак. абню́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обню́хивать несов. абню́хваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абню́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнюхваць — абнюхаць і абнюхвацца — абнюхацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забурча́ць і забурчэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Пачаць бурчаць, бурчаць. // Прабурчаць, прабурчэць; буркнуць. Сабака раптам спыніўся ля сена, забурчаў і пачаў абнюхваць зямлю. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Абнюхваць адзін аднаго (пра жывёл).

2. перан. Разм. Збліжацца, вадзіцца з кім‑н.; згаворвацца. У мястэчку цешыліся, што з Ёшкам адбылося такое здарэнне, — казалі: «Добра... Гэта яму за тое, што нюхаецца з паліцыяй...» Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)