абме́рці, абамру́, абамрэ́ш, абамрэ́; абамро́м, абамраце́, абамру́ць; абмёр, -ме́рла; абамры́; зак. (разм.).

1. Самлець, страціць прытомнасць.

2. Знямець ад нечаканага і моцнага ўзрушэння.

А. ад страху.

|| незак. абміра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. абміра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абме́рці

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абамру́ абамро́м
2-я ас. абамрэ́ш абамраце́
3-я ас. абамрэ́ абамру́ць
Прошлы час
м. абмё́р абме́рлі
ж. абме́рла
н. абме́рла
Загадны лад
2-я ас. абамры́ абамры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абмё́ршы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абме́рці сов., разг.

1. (лишиться чувств) обмере́ть;

2. (оцепенеть) помертве́ть, омертве́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абме́рці, абамру, абамрэш, абамрэ; абамром, абамраце; пр. абмёр, ‑мерла; зак.

Разм.

1. Самлець, страціць прытомнасць.

2. Знямець ад нечаканага і моцнага ўзрушэння. Абмерці ад страху. □ І ён [Сотнікаў] на секунду абмёр, разгубіўшыся: па вуліцы хутка ішлі двое з вінтоўкамі. Быкаў. // Спыніцца, замерці (пра сэрца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утрупяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Абмерці, абамлець ад спалоху.

У. ад страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абміра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абмерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абміра́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абміраць — абмерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абамрава́ць ’аслабець’ (Касп.) да абмерці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утрупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Абмерці, абамлець ад страху, спалоху. [Ляснік:] — Падняў некалькі грыбоў, адагнуўся і ўтрупянеў: з-за маладой елачкі шусь на паляну мядзведзь, стаў і аблізваецца. Пальчэўскі. [Скуратовіч:] — Гавары праўду, а то зараз падніму, ды так лясну,.. што не ўстанеш. Міхалка ўтрупянеў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обмере́ть сов., разг.

1. (лишиться чувств) абамле́ць, самле́ць, абме́рці;

2. (оцепенеть) заме́рці, умле́ць;

обмере́ть от стра́ха (у́жаса) абамле́ць ад стра́ху (жа́ху);

се́рдце у меня́ о́бмерло сэ́рца ў мяне́ заме́рла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)