абмеркава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абмеркава́нне абмеркава́нні
Р. абмеркава́ння абмеркава́нняў
Д. абмеркава́нню абмеркава́нням
В. абмеркава́нне абмеркава́нні
Т. абмеркава́ннем абмеркава́ннямі
М. абмеркава́нні абмеркава́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абмеркава́нне ср. обсужде́ние; обду́мывание

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмеркава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмеркаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмеркава́ць, -мярку́ю, -мярку́еш, -мярку́е; -мярку́й; -меркава́ны; зак., што.

Калектыўна абгаварыць што-н., прааналізаваць, абдумаць і зрабіць вывады.

А. даклад.

А. новы праект статута.

|| незак. абмярко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абмярко́ўванне, -я, н. і абмеркава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэба́ты, -аў.

Абмеркаванне якога-н. пытання, спрэчкі.

Разгарнуліся д.

Парламенцкія д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Абмеркаванне якога-н. пытання, пры якім кожны адстойвае сваю думку, пазіцыю.

Вучоныя спрэчкі.

Спрэчкі не на жарт.

2. Аспрэчванне правоў на валоданне чым-н.

С. за бацькоўскую хату.

3. толькі мн. Публічнае абмеркаванне якіх-н. пытанняў.

Спрэчкі па дакладзе старшыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыску́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

Спрэчкі, абмеркаванне якога-н. пытання на сходзе, у друку.

Навуковая д.

|| прым. дыскусі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обсужде́ние абмеркава́нне, -ння ср.;

подве́ргнуть обсужде́нию абмеркава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нара́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.

1. Афіцыйнае пасяджэнне для абмеркавання якіх-н. спецыяльных пытанняў.

Вытворчая н.

2. Сумеснае абмеркаванне якога-н. пытання.

Сямейная н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шумі́ха, -і, ДМ -місе, ж. (разм., неадабр.).

Залішне ажыўленае абмеркаванне чаго-н. (часцей падзеі, звычайна з мэтай прыцягнуць асаблівую ўвагу да чаго-н.).

Узняць шуміху вакол чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)