абма́цаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Памацаць з усіх бакоў з мэтай агляду; уважліва агледзець.

Доктар абмацаў хворага.

2. перан. Знайсці, намацаць, выявіць, шукаючы; высачыць, выведаць.

А. яблыкі ў торбе.

Бяда, калі абмацаюць бандыты.

|| незак. абма́цваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абма́цаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абма́цаю абма́цаем
2-я ас. абма́цаеш абма́цаеце
3-я ас. абма́цае абма́цаюць
Прошлы час
м. абма́цаў абма́цалі
ж. абма́цала
н. абма́цала
Загадны лад
2-я ас. абма́цай абма́цайце
Дзеепрыслоўе
прош. час абма́цаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абма́цаць сов.

1. ощу́пать;

2. (обыскать руками) обша́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абма́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Пакратаць што‑н., дакрануцца да чаго‑н. Мікіта Мінавіч.. нагнуўся, абмацаў збоку сухую купіну і апусціўся правым каленам на яе. Кулакоўскі. // перан. Уважліва агледзець. [Толя:] — Павер мне, старому газетнаму прайдзісвету.. Я гэту кандыдатуру абмацаў і знізу і зверху. Чыгрынаў.

2. Абшукаць, абшарыць, мацаючы. Дзеці з цікавасцю кінуліся да торбачкі, уважліва абмацалі яе і сумныя адышліся. Якімовіч. // перан. Знайсці, намацаць, выявіць, шукаючы. Знойдзеш-абмацаеш яблыка і ўвап’ешся зубамі ў кіславата-салодкую смакату... Брыль. // перан. Высачыць, выведаць. Тут стрэльбы нашы ў галавах — Пяццю патронамі набіты, Каб не было часамі швах, Калі абмацаюць бандыты. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ощу́пать сов. абма́цаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ощу́паться абма́цаць сябе́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́щупать сов., разг. вы́мацаць, абма́цаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абма́цваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абмацаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абма́цаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абмацаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абма́цванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмацваць — абмацаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)