абмалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., што.

Малоцячы, аддзяліць зерне ад калосся, саломы.

А. жыта.

|| незак. абмало́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абмало́чванне, -я, н. і абмало́т, -у, Мо́це, м.

|| прым. абмало́тны, -ая, -ае.

А. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмалаці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абмалачу́ абмало́цім
2-я ас. абмало́ціш абмало́ціце
3-я ас. абмало́ціць абмало́цяць
Прошлы час
м. абмалаці́ў абмалаці́лі
ж. абмалаці́ла
н. абмалаці́ла
Загадны лад
2-я ас. абмалаці́ абмалаці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абмалаці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абмалаці́ць сов. обмолоти́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

Малоцячы, аддзяліць зерне ад калосся, саломы. З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць старэйшая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена, то хлеб абмалаціць, то хлеў накрыць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмалаціць, змалаціць; абабіць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

обмолоти́ть сов. абмалаці́ць, змалаці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., што.

1. Абабіць калоцячы, абтрэсці.

А. грушы.

2. Уручную абмалаціць, абабіць (снапы жыта).

А. жыта.

|| незак. акало́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абмалаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абмалаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́калаціць, -лачу, -лаціш, -лаціць; -лачаны; зак., што.

1. Уручную збольшага абмалаціць, абабіць.

В. жыта.

2. Спагнаць сілай, прымусам або з цяжкасцю атрымаць (разм.).

В. нядоімкі.

|| незак. выкало́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)