аблётаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.,

1. каго-што. Лётаючы, пабываць (за кароткі час) у розных месцах (разм.).

А. горад.

А. знаёмых.

2. што. Выпрабаваць у час палётаў.

А. самалёт.

|| незак. аблётваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

|| наз. аблёт, -у, М-лёце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблё́таць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. аблё́таю аблё́таем
2-я ас. аблё́таеш аблё́таеце
3-я ас. аблё́тае аблё́таюць
Прошлы час
м. аблё́таў аблё́талі
ж. аблё́тала
н. аблё́тала
Загадны лад
2-я ас. аблё́тай аблё́тайце
Дзеепрыслоўе
прош. час аблё́таўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аблётаць сов., см. аблята́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і аблята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Лётаючы, пабываць у многіх месцах. Аблётала, напэўна, сотні кветак За кожнай кропелькай пчала. Корбан. // перан. Разм. За кароткі час пабываць у многіх месцах. [Вова] і праўда назаўтра аблётаў увесь горад. Марціновіч.

2. Выпрабаваць; праверыць у выпрабавальным палёце самалёт, дырыжабль і пад. Аблётаць новыя машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблёт гл. аблётаць, абляцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблётваць гл. аблётаць, абляцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблётваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аблётаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблётаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аблётаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблётаны в разн. знач. облётанный; см. аблётаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблёт, ‑у, М ‑лёце, м.

Дзеянне паводле дзеясл. аблётваць — аблётаць і аблятаць — абляцець (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)