абля́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., чым і без дап. (разм.) Апырскацца; запэцкаць сябе чым-н.

А. брудам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абля́пацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абля́паюся абля́паемся
2-я ас. абля́паешся абля́паецеся
3-я ас. абля́паецца абля́паюцца
Прошлы час
м. абля́паўся абля́паліся
ж. абля́палася
н. абля́палася
Загадны лад
2-я ас. абля́пайся абля́пайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час абля́паўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абля́пацца сов., разг. обля́паться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абля́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Апырскацца; запэцкаць сябе чым‑н. Абляпацца балотнай граззю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обля́паться абля́пацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абля́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абляпацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абля́пвацца несов., возвр., страд. обля́пываться; см. абля́пацца, абля́пваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уля́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

1. у што і чым. Абляпацца, вымазацца.

У. ў гліну або глінай.

2. у што і без дап. Трапіць у бяду, непрыемную справу.

У. ў гісторыю.

3. у каго (што). Закахацца.

У. ў хлопца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уля́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Абляпацца чым‑н., вымазацца чым‑н. Уляпацца глінай.

2. Трапіць у бяду, непрыемную справу. [Фіма:] — Будзем прадаваць пралескі.. Ніхто з дэлегатаў сходу не ведае, дзе будзе збор. Такому чалавеку кажы: «Налева, да канца квартала». Бора там да трэцяга пашле, а трэці — да чацвёртага... Глядзі, не ўляпайся!.. Баранавых.

3. Закахацца ў каго‑н. [Васіль:] — Зоська, бач, так уляпалася ў Рыгора, што ані рады; вунь лісты ад яго мае, ды што... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)