аблямава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак., што.

1. Абшыць па краях палоскай з іншага матэрыялу.

А. рукавы сукенкі.

2. перан. Акружыць што-н., размясціцца вакол чаго-н.

Алешнік прыгожа аблямаваў берагі возера.

|| незак. аблямо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аблямо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.) і аблямо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблямава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абляму́ю абляму́ем
2-я ас. абляму́еш абляму́еце
3-я ас. абляму́е абляму́юць
Прошлы час
м. аблямава́ў аблямава́лі
ж. аблямава́ла
н. аблямава́ла
Загадны лад
2-я ас. абляму́й абляму́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час аблямава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аблямава́ць сов. оторочи́ть, окайми́ть;

а. аксамі́там — оторочи́ть (окайми́ть) ба́рхатом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблямава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Абшыць па краях палоскай з другога матэрыялу. Аблямаваць падол спадніцы. // перан. Акружыць што‑н., размясціцца вакол чаго‑н. Хмызняк зялёнай стужкай аблямаваў берагі возера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аблямава́ць, аблямоўка (БРС, КТС). Гл. лямаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пааблямо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Аблямаваць усё, многае.

П. рукавы футрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблямава́ны, оторо́ченный, окаймлённый; см. аблямава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́пушить сов., портн. аблямава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблямо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аблямаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблямо́ўваць несов. отора́чивать, окаймля́ть; см. аблямава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)