абла́хаць

‘абхадзіць што-небудзь (лес, вёску і г.д.)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абла́хаю абла́хаем
2-я ас. абла́хаеш абла́хаеце
3-я ас. абла́хае абла́хаюць
Прошлы час
м. абла́хаў абла́халі
ж. абла́хала
н. абла́хала
Загадны лад
2-я ас. абла́хай абла́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час абла́хаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Абла́хаць1 ’абхадзіць, аббегаць’ (Бяльк., Янк. III), ’абшарыць’ (Яўс.), ’аббегаць з карыслівымі мэтамі, з мэтай разнюхаць або пажывіцца’ (Юрч. Сін.), ’аббегаць’ (мядз., Малько, вусн. паведамл.) да лахаць (гл.). Ці не звязана (магчыма, праз кантамінацыю) з обличати ’тс’ (Вярэніч, столін., вусн. паведамл.), параўн. облыхаць ’аббегаць’ (КТС).

Абла́хаць2 ’абгаварыць у выпадковых размовах, недарэчна’ (Юрч. Сін.) да аблахаць1 з семантычным прыпадабненнем да аблаяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)