аблама́цца, -ламлю́ся, -ло́мішся, -ло́міцца; -ламі́ся; зак.

Ломячыся, аддзяліцца, адваліцца.

Галіна дрэва абламалася.

|| незак. абло́мвацца, -аецца і абло́млівацца, -аецца (да 1 знач.).

|| наз. абло́м, -у, м. (да 1 знач.), абло́мванне, -я, н. (да 1 знач.) і абло́мліванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аблама́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абламлю́ся абло́мімся
2-я ас. абло́мішся абло́міцеся
3-я ас. абло́міцца абло́мяцца
Прошлы час
м. аблама́ўся аблама́ліся
ж. аблама́лася
н. аблама́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час аблама́ўшыся

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аблама́цца сов.

1. (отломаться кругом, по краям) облома́ться;

ру́чкі крэ́сла ~ма́ліся — ру́чки кре́сла облома́лись;

2. (сломаться) обломи́ться;

сук ~ма́ўся — сук обломи́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблама́цца, ‑ломіцца; зак.

1. Ломячыся, аддзяліцца, адваліцца. Галіна абламалася.

2. Разм. Пад уздзеяннем асяроддзя набыць навыкі культурнага абыходжання. Дзе кухталём, дзе за касу, а дзе анучай — усё настаўляла яе [дачку], пакуль трохі каля людзей абламалася. Ермаловіч.

3. Паддацца чыім‑н. угаворам, націску і пад. Але мала-памалу абламаўся, пацішэў, тым болей што Жаўтых не вельмі зважаў на ягоныя «з генералам» подзвігі. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абло́мвацца гл. абламацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абло́млівацца гл. абламацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абло́мванне гл. абламацца, абламаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абло́мліванне гл. абламацца, абламаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

облома́ться аблама́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обломи́ться аблама́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)