абкрышы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́шыцца; зак.

Раскрышыцца па паверхні, па краях.

Цэгла старога муру абкрышылася.

|| незак. абкры́швацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкрышы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. абкры́шыцца абкры́шацца
Прошлы час
м. абкрышы́ўся абкрышы́ліся
ж. абкрышы́лася
н. абкрышы́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абкрышы́цца сов., разг. обкроши́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абкрышы́цца, ‑крышыцца; зак.

Разм. Раскрышыцца па паверхні, па краях. Паверхня скалы выветрылася і абкрышылася. □ Проста ў яе [Надзі] перад вачыма — цагляныя сцяна. Краі ў многіх цаглін абкрышыліся... Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обкроши́ться абкрышы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абкры́швацца, ‑аецца.

Незак. да абкрышыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкры́швацца несов., возвр., страд., разг. обкра́шиваться; см. абкрышы́цца, абкры́шваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)