абе́дня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або ў першай палове дня; тое, што і літургія. Хадзілі на абедню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абе́дня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абе́дня абе́дні
Р. абе́дні абе́дняў
Д. абе́дні абе́дням
В. абе́дню абе́дні
Т. абе́дняй
абе́дняю
абе́днямі
М. абе́дні абе́днях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абе́дня ж., церк. обе́дня;

сапсава́ць ~ню — (каму) испо́ртить обе́дню (кому)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абе́дня, ж.

Набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або днём. Глухому поп другі раз абедню не служыць. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імша́, -ы́, ж.

1. У каталіцкай царкве: літургія, абедня.

2. Харавы музычны твор, прызначаны для літургіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літургі́я, ‑і, ж.

Хрысціянскае царкоўнае набажэнства, у час якога робяць прычасце; абедня.

[Грэч. liturgia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літургі́я, -і, ж.

Хрысціянскае набажэнства, у час якога робяць прычасце; імша, абедня.

|| прым. літургі́чны, -ая, -ае і літургі́йны, -ая, -ае.

Літургічныя спевы.

Літургійны год.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обе́дня церк. абе́дня, -ні ж.;

испо́ртить (всю) обе́дню (кому) сапсава́ць абе́дню (каму).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́віцца, пра́ўлюся, пра́вішся, пра́віцца; незак.

1. Папраўляцца, ачуньваць (пасля хваробы); паўнець (разм.).

Хворы пачаў п. П. на добрых харчах.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца лепшым.

Надвор’е пачало п.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адбывацца, служыцца.

Правіцца абедня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імша́, ‑ы, ж.

Каталіцкая абедня. Служыць імшу. □ У касцёле ўсё яшчэ свяціліся вокны, яшчэ прабілася імша. Пестрак. // Музычны харавы твор на тэкст такой абедні, звычайна з суправаджэннем арганаў і аркестра.

[Фр. messe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)