абду́маць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Усебакова ўзважыць, падрыхтавацца да вырашэння чаго-н.

А. план далейшага дзеяння.

А. адказ на пытанне.

|| незак. абду́мваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абду́мванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абду́маць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абду́маю абду́маем
2-я ас. абду́маеш абду́маеце
3-я ас. абду́мае абду́маюць
Прошлы час
м. абду́маў абду́малі
ж. абду́мала
н. абду́мала
Загадны лад
2-я ас. абду́май абду́майце
Дзеепрыслоўе
прош. час абду́маўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абду́маць сов. обду́мать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Папярэдне ў думках разгледзець усе магчымыя акалічнасці, дэталі чаго‑н.; усебакова ўзважыць; падумаўшы, вырашыць. Абдумаць пытанне. Абдумаць маршрут. □ Дзед жа Талаш за гэты час абдумаў план свайго далейшага дзеяння. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обду́мать сов. абду́маць; см. обду́мывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пообду́мать сов., разг. (тро́хі) абду́маць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уду́мацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., у што.

Сканцэнтраваўшыся, уважліва абдумаць што-н.

У. ў сэнс слова.

|| незак. уду́мвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абдумаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмазгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак., што (разм.).

Старанна абдумаць што-н.

Гэтае пытанне трэба добра а.

|| незак. абмазго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абду́мванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдумваць — абдумаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)