абгле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

Тое, што і агледзець.

|| незак. абгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абгляда́нне, -я, н. і абгля́д, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгле́дзець

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абгле́джу абгле́дзім
2-я ас. абгле́дзіш абгле́дзіце
3-я ас. абгле́дзіць абгле́дзяць
Прошлы час
м. абгле́дзеў абгле́дзелі
ж. абгле́дзела
н. абгле́дзела
Загадны лад
2-я ас. абгле́дзь абгле́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час абгле́дзеўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абгле́дзець сов. осмотре́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абгле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Тое, што і агледзець (у 1, 2, 4, 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абгледзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсачы́ць, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак., каго-што.

Разм. Абгледзець, разгледзець, правесці назіранне; высачыць. [Коля] мог абсачыць за суткі шырокі круг мясцовасці, узяць на памяць кожны след. Чорны. Немцам, нарэшце, удалося напасці на след партызан і нават абсачыць месца, дзе стаяў цяпер іх атрад. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абла́зіць 1, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак., што.

Разм. Абхадзіць, абгледзець, пабыць усюды, шукаючы каго‑н., што‑н. Мы пройдзем лес, Аблазім горы, Мы вывучым свой родны край. Астрэйка. Хлопцы аблазілі тры паверхі, пакуль знайшлі незанятую аўдыторыю, завалілі дзверы сталамі і ўзяліся за задачу. Кудравец.

абла́зіць 2, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць.

Незак. да аблезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)