абгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнены іо́рнуты; зак., каго-што.

1. Абсыпаць чым-н. поўнасцю або часткова.

А. дрэўцы зямлёю.

2. Ахінуць, пакрыць чым-н. з усіх бакоў; укруціць у што-н.

А. дзіця коўдраю.

А. кнігу папераю.

3. перан. Абвалачы, закрыць з усіх бакоў.

Хмары абгарнулі неба.

|| незак. абго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абго́ртванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгарну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абгарну́ абго́рнем
2-я ас. абго́рнеш абго́рнеце
3-я ас. абго́рне абго́рнуць
Прошлы час
м. абгарну́ў абгарну́лі
ж. абгарну́ла
н. абгарну́ла
Загадны лад
2-я ас. абгарні́ абгарні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абгарну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абгарну́ць сов.

1. оберну́ть, обверну́ть;

2. (землёй) осы́пать; оку́чить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., каго-што.

1. Абсыпаць што‑н. чым‑н. поўнасцю або часткова. Абгарнуць дрэўцы зямлёю.

2. Пакрыць, ахінуць чым‑н. з усіх бакоў; укруціць у што‑н. Абгарнуць кнігу папераю. □ Цімошка прысеў, каб латвей запаліць падпалак, а Юзік абгарнуў яго халацікам, закрываючы ад ветру. Колас.

3. перан. Абвалачы з усіх бакоў. Хмары так абгарнулі неба, што стала цёмна, як у склепе. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абго́ртванне гл. абгарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абго́ртваць гл. абгарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвярну́ць

‘павярнуць (галаву); ахінуць чым-небудзь з усіх бакоў, абгарнуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абвярну́ абве́рнем
2-я ас. абве́рнеш абве́рнеце
3-я ас. абве́рне абве́рнуць
Прошлы час
м. абвярну́ў абвярну́лі
ж. абвярну́ла
н. абвярну́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час абвярну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абгарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Абгарнуць усё, многае.

П. кнігі.

2. Абсыпаць, акучыць усё, многае.

П. бульбу акучнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвярце́ць, -вярчу́, -ве́рціш, -ве́рціць; -вярці́; -ве́рчаны; зак., каго-што.

Абкруціць, абгарнуць чым-н.

А. палец бінтам.

|| незак. абве́рчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)