абга́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Абгарэлая рэшта (свечкі, бервяна і пад.).

На папялішчы тлелі абгаркі дошак, бярвення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абга́рак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абга́рак абга́ркі
Р. абга́рка абга́ркаў
Д. абга́рку абга́ркам
В. абга́рак абга́ркі
Т. абга́ркам абга́ркамі
М. абга́рку абга́рках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абга́рак, ‑рка, м.

Абгарэлая рэшта (бервяна, запалкі і пад.). Хоць ліў безупынку дождж, да світання ад трох гумнаў асталіся толькі мокрыя абгаркі. Мележ. Тышкевіч намацаў пад узгалоўем запалкі, доўга шукаў сярод абгарэлых цэлую, злаваў на старую прывычку соваць у карабок абгаркі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недагарак, галавешка, абгарак, агарак, асмалак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)