абві́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абві́ўка абві́ўкі
Р. абві́ўкі абві́вак
Д. абві́ўцы абві́ўкам
В. абві́ўку абві́ўкі
Т. абві́ўкай
абві́ўкаю
абві́ўкамі
М. абві́ўцы абві́ўках

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абві́ўка, ‑і, ДМ ‑віўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. абвіваць — абвіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абві́ць, абаўю́, абаўе́ш, абаўе́; абаўём, абаўяце́, абаўю́ць; абві́ў, -віла́, -ло́; -ві́; -ві́ты; зак.

1. што. Абматаць што-н. чым-н. або што-н. вакол чаго-н., апаясаць.

А. провад ізаляцыйнай стужкай.

А. косы вакол галавы.

2. каго-што. Аплесці галінамі (пра расліны).

Хмель абвіў слупы паркана.

3. Ахутаць, абвалачы, ахапіць з усіх бакоў (пра дым, туман і пад.).

4. перан. Авалодаць, ахапіць, паланіць (пра пачуцці, жаданні, перажыванні).

5. Абхапіць, абняць рукамі.

Хлопчык абвіў бацькаву шыю.

|| незак. абвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абві́ўка, -і, ДМі́ўцы, ж. (да 1 знач.) і абвіва́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)